C/2022 E3 (ZTF)
C/2022 E3 (ZTF) — доўгаперыядычная камета з воблака Оарта, набліжаецца да Сонца раз у 50 тыс. гадоў.
Была адкрыта з дапамогай агляду неба Zwicky Transient Facility 2 сакавіка 2022 года[1]. Яна знаходзілася паміж арбітамі Юпітэра і Марса на адлегласці каля 640 млн км ад Зямлі. Гэтая вобласць вядомая як пояс астэроідаў, і спачатку даследнікі прынялі яе за астэроід. Але наступныя назіранні адкрылі шчыльную кому, характэрную для камет. Мае ярка-зялёнае свячэнне вакол яе ядра, якое звязана з уздзеяннем сонечнага святла на яе малекулы[2].
Перыгелія яна дасягнула 12 студзеня 2023 года, а перыгея (найбліжэйшага пункта ад Зямлі) — 2 лютага. У гэты момант C/2022 E3 (ZTF) знаходзіцца ад Зямлі за 40 млн км (больш як у тры разы бліжэй, чым Сонца), бачная няўзброеным вокам.
Зноскі
- ↑ Bolin, B.. MPEC 2022-F13 : COMET C/2022 E3 (ZTF) . Minor Planet Electronic Circular. Minor Planet Center (21 сакавіка 2022). Праверана 24 жніўня 2022.
- ↑ Georgiou, Aristos. What makes the green comet green? (англ.). Newsweek (10 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.